Валютная выручка Беларусі сёлета знізілася на 14%

Валютная выручка Беларусі сёлета знізілася на 14%

Валютная выручка Беларусі ў студзені-верасні 2016 года знізілася на 14% ці на 3,5 млрд долараў. Паводле дадзеных Нацбанка, яна склала 21,4 млрд долараў. Адзначаецца, што скарачэнне валютных паступленняў звязана пераважна з памяншэннем выручкі ад экспарту тавараў (сёлета яна знізілася амаль на 16%, альбо на 3 млрд долараў). У студзені-верасні 2016-га знізіліся паступленні і ад экспарту паслуг — на 6,1% ці на $311,6 млн.

На думку беларускіх эканамістаў, зніжэнне экспарту і валютнай выручкі абумоўлена зніжэннем на сусветным рынку цэн на экспартаваныя Беларуссю нафтапрадукты, скарачэннем попыту на калійныя ўгнаенні, а таксама з падзеннем канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі