Валейбаліст Алег Ахрэм працягнуў кантракт з польскай "Рэсовіяй"

Найлепшы валейбаліст Беларусі апошніх гадоў Алег Ахрэм працягнуў кантракт з польскай "Рэсовіяй". Яго новая дамова разлічана на два бліжэйшыя сезоны — 2010/11 і 2011/12. Як нагадвае "Прессбол", капітан нашай зборнай папоўніў шэрагі каманды з Жэшува мінулым летам. А мінулай зімой ён дапамог ёй дабрацца да "раўнда шасці" Лігі чэмпіёнаў, дзе "Рэсовія" згуляе з клубным чэмпіёнам свету італьянскім "Транціна". Акрамя таго, 26-гадовы крайні нападнік з 227 ачкамі пасля пятнаццаці тураў з'яўляецца трэцім бамбардзірам польскага першынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі