Валерый Ухналёў: Апазіцыя рыхтуе асноўную сацыяльную акцыю ў рэгіёнах

Больш за 800 заявак на правядзенне 16 снежня сацыяльных акцый пададзеныя ў органы ўлады па ўсёй краіне. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Валерый Ухналёў, адзін з лідэраў Партыі камуністаў беларускай:

“Фактычна, ва ўсіх рэгіёнах краіны ў больш чым 50 гарадах пададзеныя заяўкі на правядзенне і пікетаў, і больш масавых мерапрыемстваў, як мітынгі, шэсці”.

Паводле словаў Ухналёва, толькі ў сталіцы актывісты і прыхільнікі апазіцыйных партый і арганізацый падалі заяўкі на правядзенне 150 пікетаў (найбольш ПКБ – 81, АГП — 44).

Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі заяўку на правядзенне 16 снежня ў Мінску шэсця. А прадстаўнікі Незалежнага прафсаюза просяць ва ўладаў дазволіць ім арганізаваць мітынг.

Нагадаем, сацыяльныя акцыі праводзяцца з нагоды адмены ў краіне з 17 снежня льготаў.

Валерый Ухналёў кажа, што калі ў рэгіёнах будуць атрыманыя дазволы на правядзенне акцый, лідэры апазіцыі плануюць 16 снежня з’ехаць са сталіцы і паўдзельнічаць у іх. “Там будзе асноўная акцыя, калі гэта будзе магчыма”, — кажа Ухналёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі