Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета скараціўся на 3,3%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-чэрвені 2015-га скараціўся на 3,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. Ён складаў 404,5 трлн рублёў, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў першым паўгоддзі склаў 353,15 трлн рублёў. Гэта 92,6% да мінулагодняга ўзроўню. Паводле Белстата, сёлета на 2,7% вырас аб'ём сельгасвытворчасці (да 42,12 трлн рублёў).  

Паводле прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, прырост ВУП сёлета мусіць скласці 0,2-0,7%. "Интерфакс-Запад" нагадвае, што месяц таму міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што Беларусь разлічвае захаваць аб'ём валавога ўнутранага прадукта па выніках года на ўзроўні мінулага года.

Фота з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі