Вы тут

Вакол ворагі: што губляе Беларусь з-за дрэнных адносін з Украінай?

Яўген Магда / Еўрарадыё

Цягам апошняга месяца афіцыйны Мінск здолеў перасварыцца практычна з усімі сваімі суседзямі. Калі верыць Лукашэнку, то ўсе яны толькі і думаюць пра тое, як нашкодзіць нашай сінявокай Айчыне. У сэнсе — беларускай уладзе агулам і асабіста Лукашэнку найперш. Так, у Польшчы заселі лялькаводы беларускімі пратэстамі, ва Украіне трэніруюць баевікоў для адпраўкі ў Беларусь, Літва ўводзіць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і лічыць прэзідэнтам Ціханоўскую.

Наколькі моцна сапсаваныя адносіны паміж Мінскам і Кіевам? Чаму Вярхоўная Рада так неахвотна прымала рэзалюцыю па Беларусі? Як Украіна плануе экспартаваць у Беларусь “каляровыя рэвалюцыі” і калі адкрые мяжу для хасідаў-паломнікаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.