Вакол новых станцыяў метро здымаюць будаўнічыя агароджы — што там?

Вакол новых станцыяў метро здымаюць будаўнічыя агароджы — што там?

Вакол чатырох новых станцыяў метро ў Мінску пачалі здымаць будаўнічыя агароджы і цяпер ужо можна пабачыць, як будуць выглядаць пункты трэцяй, “зялёнай” галінкі.

Як паведамляе TUT.by, агароджу знялі каля Беларускага музычнага тэатра, дзе будуецца станцыя “Плошча Францішка Багушэвіча” — там пакуль шмат будаўнічай тэхнікі, але бачныя навесы над уваходамі на станцыю і новая лесвіца, па якой можна ўзняцца да Паўночнага завулка.

Вуліцы Сухая і Мельнікайтэ, дзе цяпер будуюць станцыю “Юбілейная плошча”, пакуль яшчэ часткова перакрытыя. Там раўняюць зямлю і ў чэрвені абяцаюць адкрыць наземны рух на Мельнікайтэ.

Будоўля станцыі “Вакзальнай” абнесеная плотам, праз які можна пабачыць амаль гатовы будынак вестыбюля. На месцы будоўлі станцыі “Кавальская слабада” таксама ўжо бачныя навесы над уваходамі.

Будаўніцтва трэцяй лініі метро ідзе з 2014 года. Запусціць чатыры новыя станцыі абяцаюць у 2020 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі