Ваеннае становішча: у Беларусі зброю прымяняюць, ва Украіне — забіраюць

У Беларусі “карэктуюць” закон аб ваенным становішчы. Абмежаванне для СМІ, прымяненне сілы, зброі і спецтэхнікі — новыя пункты ў законапраекце пра ваеннае становішча. Ён паступіў у Палату прадстаўнікоў у снежні, тады ўжо стаяў украінскі Майдан.

“Закон не звязаны з Украінай. Гэты закон быў у плане яшчэ у студзені 2013 году, над ім працавалі цэлы год. Калі ён з’явіўся ў Палаце прадстаўнікоў там толькі ўсё пачалося. Ва Украіне была сітуацыя, блізкая да надзвычайнага становішча, тут законапраект пра ваеннае палажэнне”, — расказвае Еўрарадыё сябра пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Зыгмунд Валевач.

Цяпер у працоўнай групе парламента абмяркоўваюць гэтае “абмежаванне для СМІ”:

“Забараняецца работа сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем названых у пераліку, які вызначаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь”.

У старой рэдакцыі закона уводзілася цэнзура і асаблівы парадак акрэдытацыі для журналістаў. Нават на думку дэпутата занадта жорстка!

“Гэтую праблему я бачу, разумею рэакцыю СМІ на гэта. Мы разглядаем гэтае пытанне. Пакуль жа, гэта толькі законапраект. Глядзім, як гэта зрабіць карэктна і справядліва”, — зазначае дэпутат Зыгмунд Валевач.

Найбольшая небяспека — дазвол на ўжыванне зброі, адразу гаворыць каардынатар кампаніі “За альтэрнатыўную, грамадзянскую службу” Міхаіл Пашкевіч.

“Паўстала пытанне: наколькі вайскоўцы адчуваюць сябе законна абароненымі падчас такіх выпадкаў. Бо раней любілі казаць пра невыкананне злачынных загадаў. Цяпер такой праблемы не будзе, бо гэта прапісана”, — тлумачыць Міхаіл Пашкевіч.

“Вайскоўцы і супрацоўнікі ваенізаваных арганізацый, якiя прыцягваюцца для забеспячэння рэжыму ваеннага становішча, маюць права прымяняць (выкарыстоўваць) фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, зброю, баявую або спецыяльную тэхніку”, — гаворыцца ў законапраекце. У папярэдняй версіі прымяненне зброі нават не ўзгадвалася.

У Міністэрстве абароны размаўляць пра законапраект адмаўляюцца: “Пагаворым, калі яго прымуць”, — каротка зазначаюць у ведамстве.

Еўрарадыё параўнала “ваеннае становішча” у Беларусі і суседніх краінах. Калі ў Беларусі, паводле новай рэдакцыі, вайскоўцам зброю прымяняюць можна, то ва Украіне ў ваенны час яе забіраюць у грамадзян, а ў Польшчы забараняюць прадаваць.

Калі ў нас СМІ працуюць з дазволу Мінінфармацыі, то ў Польшчы можа быць уведзеная цэнзура СМІ, за выключэннем каталіцкіх і іншых рэлігійных выданняў. Ваеннае становішча ў Беларусі можа быць уведзенае з-за замежных сепаратыстаў ці экстрэмістаў, у Польшчы — з-за кіберпагроз.

Розніца старой і новай рэдакцый закона аб ваенным становішчы ў параўнанні з такім жа законам у Польшчы.

Сатры закон

Новая рэдакцыя

Ваеннае становішча ў Польшчы

Увядзенне

-дзеянні iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), экстрэмiсцкiх, рэлігійных, сепаратысцкіх рухаў, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі іншай дзяржавы (iншых дзяржаў), уключаючы заявы і дэманстрацыю сілы, якія ажыццяўляюцца ў парушэнне Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і рэальна ўказваюць на падрыхтоўку да нападзення на Рэспублiку Беларусь.

дзеяннi iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), экстрэмiсцкiх, рэлігійных, сепаратысцкіх рухаў, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі іншай дзяржавы (iншых дзяржаў), накіраваныя на ініцыяванне ў Рэспубліцы Беларусь масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца прымяненнем узброенай сілы;

іншыя дзеянні iншай дзяржавы (iншых дзяржаў), экстрэмiсцкiх, рэлігійных, сепаратысцкіх рухаў, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі іншай дзяржавы (iншых дзяржаў), уключаючы заявы і дэманстрацыю сілы, якія ажыццяўляюцца ў парушэнне Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ўказваюць на падрыхтоўку да нападзення.

Уводзіцца ў выпадку знешняй атакі ці тэрарыстычнай атакі і ў выпадку кіберпагроз

Ці калі абавязаны адбіваць знешнія атакі па міжнародных ці калектыўных дамовах

Дзейнасць СМІ

Абмежаванне свабоды друку і іншых сродкаў масавай інфармацыі шляхам увядзення папярэдняй цэнзуры з указаннем умоў і парадку яе ажыццяўлення. Устанаўленне асобага парадку акрэдытацыі журналістаў.

У перыяд ваеннага становішча забараняецца работа сродкаў масавай інфармацыі, за выключэннем названых у пераліку, які вызначаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэдактары СМІ абавязаныя паведаміць пра ўвядзенне ваеннага становішча. Можа быць уведзеная цэнзура сродкаў масавай інфармацыі.

Прымяненне зброі

Не прапісана

Вайскоўцы і супрацоўнікі ваенізаваных арганізацый, якiя прыцягваюцца для забеспячэння рэжыму ваеннага становішча, маюць права прымяняць (выкарыстоўваць) фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, зброю, баявую або спецыяльную тэхніку для:

адбiцця нападзення на ваенныя аб'екты, вайскоўцаў і іншых фізічных асоб;

стрымання супраціву, спалучанага з небяспекай для жыцця і здароўя ваеннаслужачых і супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый.


затрымання асоб, якія маюць пры сабе зброю, боепрыпасы да яго, выбуховыя, хімічныя або атрутныя рэчывы, у выпадках, калі яны здзяйсняюць злачынствы, не выконваюць законных патрабаванняў ваеннаслужачых

Не прапісана

Дзейнасць банкаў

-----------------------

абмежаванне або прыпыненне банкаўскіх аперацый і іншай дзейнасці, якая ажыццяўляецца банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі.

Можа быць абмежаваны валютны абарот і абарот мясцовых грошай у банках.

Абмежаванні перасоўвання

Устанаўленне абмежаванняў на свабоду перамяшчэння па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўвядзенне асобага рэжыму ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выезду з яе, уключаючы ўстанаўленне абмежаванняў на ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і знаходжанне на ёй замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

 

Устанаўленне асобага парадку функцыянавання пунктаў пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне асаблівага парадку пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў;

Можа быць забароненае прабыванне грамадзянаў у пэўны час у пэўным месцы. Патрэбны дазвол на змену пастаяннага месца жыхарства. Можа быць уведзеная забарона руху усяго транспарту на публічных дарогах. Можа быць зачыненая мяжа.

Фота: img.tyt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі