Вадзім Іосуб: Думаю, улады на гэты раз не будуць умешвацца ў сітуацыю з курсам

Вадзім Іосуб: Думаю, улады на гэты раз не будуць умешвацца ў сітуацыю з курсам

Старшы аналітык “Альпары” гаворыць, што за год рыторыка кіраўніцтва краіны значна змянілася: больш няма абяцанняў утрымаць курс долара і даць вялікі заробак.

Курс долара вырас аж на 1103 рублі і складае 21 564, курс еўра падскочыў адразу на 1388 і складае 23 779 рублёў

Раніцай 21 студзеня курс долара ў Беларусі вырас больш чым на тысячу рублёў, у абменніках амерыканскую валюту ўжо прадаюць па 22 тысячы. Дэвальвацыя склала каля 5%. Фінансавы аналітык Вадзім Іосуб гаворыць, што прычынай такога падзення сталі нечакана нізкія сусветныя кошты на нафту: яны моцна ўдарылі па расійскаму рублю, а значыць і па беларускаму. Разам з тым эксперт мяркуе, што сёлета паводзіны беларускіх уладаў будуць значна адрознівацца ад таго, што было падчас мінулай дэвальвацыі. Чакаць умяшальніцтва кіраўніцтва краіны у рыначныя працэсы сёлета не варта.

“Заранёў ніякіх абяцанняў па курсах улады не давалі. Прагнозу па нейкім валютным эквіваленце таксама ўлады не давалі. То бок, мы ўжо практычна больш за год жывём у сітуацыі, калі насельніцтва бяднее і ў рэальным выражэнні, з улікам інфляцыі, і тым больш у валютным эквіваленце. Але, уласна кажучы, нейкай масавай незадаволенасці няма”, — гаворыць эксперт.

На думку Іосуба, дэвальвацыя беларускага рубля для ўладаў краіны мае і станоўчыя моманты: знізяцца кошты на беларускія тавары, іх будзе прасцей прадаць. У дадатак, рэгуляцыя курсаў валют можа не спадабацца МВФ, ад якога афіцыйны Мінск яшчэ спадзяецца атрымаць крэдыт. таму сёлета, відаць, абыдземся без якіх-небудзь абмежаванняў з боку Нацбанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі