Вадзім Гігін: Выкладчыкам БДУ не забаронена даваць інтэрв’ю

Вадзім Гігін: Выкладчыкам БДУ не забаронена даваць інтэрв’ю

Рэктар БДУ не забараняў выкладчыкам і супрацоўнікам гэтага ВНУ даваць каментарыі ці інтэрв’ю журналістам. Гэта ў адказ на словы пра абмежаванне доступу да інфармацыі сустаршыні кампаніі “Гавары праўду” Андрэя Дзмітрыева заявіў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін.

“Вы чыталі гэты дакумент? Вось, вам і класічны фэйк-ньюс ― я не чытаў, але… Я гэты дакумент чытаў: там ідзе гаворка пра ўпарадкаванне працы прэс-службы ў межах карпаратыўнай інфармацыі, якая тычыцца БДУ. Нішто не забараняе выкладчыкам выказвацца ў СМІ. Гаворка ідзе пра ўзаемадзеянне структурных падраздзяленняў з прэс-службай. Каб інфармацыя, якая ідзе з БДУ, была абгрунтаванай, аргументаванай і праўдзівай”, ― заявіў Гігін.

Новы рэктар БДУ Андрэй Кароль зацвердзіў “Палажэнне аб парадку ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце”. У адпаведнасці з ім, “Усе вусныя і пісьмовыя запыты СМІ, звернутыя да службовых асоб (супрацоўнікаў) і/або падраздзяленняў БДУ, павінны накіроўвацца ў прэс-службу. Прэс-служба па ўзгадненні з рэктарам, пры неабходнасці з прарэктарамі, кіраўнікамі падраздзяленняў БДУ, дэканамі прымае рашэнне аб мэтазгоднасці правядзення запытанага інтэрв'ю, каментарыя, прысутнасці СМІ на якім-небудзь мерапрыемстве БДУ, а таксама аб удзеле службовых асоб (супрацоўнікаў) БДУ ў радыё- і тэлеперадачах, прэс-канферэнцыях, круглых сталах, арганізаваных сродкамі масавай інфармацыі”.

І што будзе, калі рэктар палічыць інтэрв’ю немэтазгодным? Не, гэта, натуральна, не забарона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі