Ва Ушацкім раёне загінула 12-гадовая дзяўчынка

Ва Ушацкім раёне загінула 12-гадовая дзяўчынка

Ва Ушацкім раёне загінула 12-гадовая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося 8 траўня ў вёсцы Казімірава. Афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава кажа, што па адной з версій, школьніца атруцілася чадным газам.

Па факце гібелі дзіцяці праводзіцца праверка. Дзяўчынка жыла ў бацькам і бабуляй. Напярэдадні тапілі печку, топка знаходзіцца якраз у пакоі, у якім начавала школьніца. Прызначаны экспертызы, якія мусяць даць адказ пра прычыну смерці, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".

БЕЛТА інфармуе, што прычынай смерці стала атручванне чадным газам. Але экспертныя даследаванні яшчэ працягваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі