Ва Ушацкім раёне ў аварыі загінулі два чалавекі
![Ва Ушацкім раёне ў аварыі загінулі два чалавекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/v9.jpg.webp?itok=7bubYNd0)
Ва Ушацкім раёне ў аварыі загінулі два чалавекі. Каля 9-й гадзіны раніцы ў аўторак там адбылося лабавое сутыкненне легкавіка Renault Sandero і мікрааўтобуса Volkswagen. Як паведамляе віцебскае ДАІ, мяркуецца, што першы аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху пасля таго, як яго вадзіцель не саўладаў з кіраваннем.
Загінулі 56-гадовы кіроўца Renault Sandero і яго 49-гадовая пасажырка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.