Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ў панядзелак удзень на 32-м кіламетры аўтадарогі Лепель — Полацк. Паводле папярэдняй інфармацыі, у нейкі момант 48-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, у выніку мікрааўтобус Mercedes-Benz з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Пацярпелі два чалавекі (66-гадовы мужчына і 67-гадовая жанчына), якія звярнуліся па меддапамогу.
На месцы здарэння / ДАІ Віцебскай вобласці