Ва украінскіх Песках таксама аднавіліся вайсковыя дзеянні

Паводле апублікаванай інфармацыі, украінскія ваенныя адкрылі агонь у адказ на абстрэл з боку сепаратыстаў. “Вечарам 4 чэрвеня сепаратысты пачалі абстрэльваць з мінамётаў пазіцыі сіл АТА ў Песках”, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook камандзір батальёна "АУН" Мікалай Коханівскі. Паводле яго слоў, абстрэл пачаўся прыкладна ў 22 гадзіны. Каханівскі адзначыў, што ўкраінскія ваенныя адкрылі агонь у адказ.

"У Пясках вайна ... Але, у адказ пачатку наша арта! З лютага месяца гэта хіба не ўпершыню", - піша ён.

Некалькі дзён таму актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў Мар’інцы. Абодва бакі паведамляюць аб стратах. Эксперты называюць аднаўленне баёў пагрозай Мінскім дамоўленасцям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі