Ва Украіне затрымалі "здрадніка", які спрабаваў уцячы ў Беларусь

Украінскія памежнікі і затрыманы / dpsu.gov.ua
Украінскія памежнікі і затрыманы / dpsu.gov.ua

Ва Украіне затрымалі "варожага агента", які спрабаваў уцячы ў Беларусь. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, падазронага мужчыну затрымалі на Жытоміршчыне ў наваколлі аднаго з населеных пунктаў недалёка ад мяжы з РБ. У яго пры сабе не было дакументаў. Памежнікам ён назваўся прозвішчам іншага чалавека. У затрыманага знайшлі планшэт і нататнік з запісамі пра назвы, размяшчэнне і прыналежнасць вайсковых часцей Сіл абароны Украіны, а таксама 4 тысячы еўра.

Высветлілася, што мужчына — 81-гадовы жыхар Жытоміра. Раней ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб дзяржаўнай здрадзе. Яго называюць "здраднікам", які вырашыў нелегальна ўцячы ў Беларусь і па дарозе сабраць "інфармацыю для ворага". 

Ва Украіне затрымалі "здрадніка", які спрабаваў уцячы ў Беларусь
dpsu.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі