Ва Украіне выявілі кантрафактную падпольную "Камунарку"

У Чарнігаўскай вобласці Украіны праваахоўнікі спынілі дзейнасць падпольнага завода, які выпускаў кантрафактную прадукцыю пад брэндам беларускай "Камунаркі". Як перадае БелаПАН, аперацыю правялі мінскія супрацоўнікі УБЭП сумесна з Нацыянальным цэнтральным бюро Інтэрпола ў Беларусі і ўкраінскімі калегамі.

Беларускія міліцыянты яшчэ ў 2014 годзе атрымалі звесткі, што ва Украіне падпольная арганізацыя незаконна выпускае прадукцыю пад вядомым беларускім брэндам. Сумесна з украінскімі праваахоўнікамі яны выявілі, што ў Чарнігаўскай вобласці дзейнічаў падпольны завод з двух цэхаў. Там выпускалі кантрафактныя аўсяныя шматкі і какава-парашок.

Пры ператрусах праваахоўнікі канфіскавалі гатовую прадукцыю, сыравіну і абсталяванне для яе вырабу коштам больш чым 2 мільёны грыўняў (амаль 1,5 мільярда рублёў). У офісных памяшканнях яны знайшлі "шэрыя" бухгалтарскія дакументы, падробленыя пячаткі і штампы, таварныя этыкеткі "Камунарка".

На падазраваных пачалі крымінальную справу.

Фота — holiday.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі