Ва Украіне ў чэргах каля ашчадных банкаў памерлі тры чалавекі

Каля аддзяленняў ашчаднага банка Украіны ў чэргах па грашовыя кампенсацыі да 21 студзеня ад сардэчных прыступаў памерлі тры чалавекі.
Яны не вытрымалі ціску натоўпу і нервовай напругі. Шмат каго забрала “хуткая дапамога”. Звольненыя з працы дзесяткі начальнікаў раённых аддзяленняў банка, якія не змаглі забяспечыць парадак у чэргах.

Прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка патрабуе, каб банкаўскія аддзяленні перадалі функцыі па выплаце даўгоў былога СССР паштовым аддзяленням. Цяпер паштарам давядзецца разносіць па хатах буйныя сумы грошай, а ў іх няма іншых сродкаў абароны ад нападу акрамя газавых балончыкаў.

У асобных рэгіёнах іх будуць суправаджаць міліцыянты.

Кожны грамадзянін, які захоўваў свае грошы ў савецкім Ашчадбанку, мае права атрымаць не больш за 200 долараў. Разлік адбываецца па курсе 1 грыўна 5 капеек за савецкі рубель.

ПРИМА-News

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі