Вы тут

Ва Украіне дазволяць свабодна валодаць пісталетам

Адбудзецца гэта ўжо ў наступным годзе

Ва Украіне дазволяць свабодна валодаць пісталетам. Адбудзецца гэта ўжо ў наступным годзе, паведаміў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Віктар Андрусіў:

— Украінцы далі адназначны адказ адносна дазволу на свабоднае валоданне зброяй. 70% з апытаных падтрымалі права на свабоднае яго нашэнне. Падкрэслю, што гаворка ідзе менавіта аб пісталеце, а не гранатамёце або аўтамаце Калашнікава.

Па словах Андрусіва, адпаведнае заканадаўства будзе прынятае на працягу лета-восені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.