Ва Украіне будуць судзіць беларуса, які ваяваў на баку расійскіх акупантаў

Вайна ва Украіне / ria.ru
Вайна ва Украіне / ria.ru

Ва Украіне будуць судзіць грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў на баку расійскіх акупантаў і трапіў у палон. Крымінальную справу ўжо перадалі ў адзін з кіеўскіх судоў, паведамляе Радыё Свабода.

Зязюльчыку 22 гады. Ён з ліпеня 2022-га ваяваў на баку Расіі ў батальёне "Ветеран", створаным прыватнай вайсковай кампаніяй "Редут", на тэрыторыі Харкаўскай і Данецкай абласцей Украіны. У палон трапіў 19 верасня падчас вызвалення ўкраінцамі Ліманскага раёна. Беларуса абвінавачваюць па артыкуле "удзел найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяннях". Яму пагражае ад 5 да 10 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі