Ва Украіне беларуску аштрафавалі за георгіеўскую стужку на аўтамабілі

Ва Украіне беларуску аштрафавалі за георгіеўскую стужку на аўтамабілі

Ва Украіне беларуску аштрафавалі за георгіеўскую стужку на аўтамабілі. Як вядома, з мінулага года ў нашай паўднёвай суседкі на заканадаўчым узроўні забаронена яе публічная дэманстрацыя. Як інфармуе Радыё Свабода, жыхарка Кобрына мусіць заплаціць амаль 50 долараў (850 грыўняў — штраф, 353 грыўні — судовы збор). Пратакол у адносінах беларускі склалі падчас перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы ў памежным пункце “Даманава” ў Валынскай вобласці. Стужка была прымацавана да радыёантэны на аўтамабілі Volkswagen Passat.

У студзені беларуса з Брэсцкай вобласці аштрафавалі за георгіеўскую стужку на лабавым шкле аўтамабіля ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны. Пры гэтым штраф быў максімальны — каля 90 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі