У Мінску масава затрымліваюць беларускіх і замежных журналістаў

У Мінску масава затрымліваюць беларускіх і замежных журналістаў

У Мінску масава затрымліваюць беларускіх і замежных журналістаў — яны прыйшлі працаваць на Маршы годнасці, які сёння павінен прайсці ў цэнтры сталіцы і іншых гарадоў.

Па паведамленні Беларускай асацыяцыі журналістаў, пасля 13:00 каля ГЦ "Галерэя" на праспекце Пераможцаў была затрыманая журналістка ТАСС Наталля Фядосенка. Следам за ёй — яе калегі Гаўрыіл Грыгораў і Валерый Сцепчанка. Усе журналісты мелі пры сабе акрэдытацыі МЗС. Пазней іх адпусцілі а потым зноў затрымалі!

Бліжэй да 14:00 стала вядома аб масавым затрыманні журналістаў "БелаПАН", "Новага часу", TUT.by, "Комсомольской правды" — Сяргея Сацюка, Алены Талкачовай, Юрыя Шамшура, Таццяны Каравянковай, Дзмітрыя Дзмітрыева, Алесі Добыш, Святаслава Зоркага, Анастасіі Бойка, Аляксея Івашкевіча, Дзмітрыя Міцкевіча. Яны знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС Мінска.

Партал Onliner.by таксама паведамляе аб затрыманні свайго фатографа Аляксандра Ружачкі і карэспандэнтаў Аляксандра Уладыкі і Аляксея Носава. Усе яны былі ў камізэльках з надпісам "Прэса" і мелі пры сабе пасведчанні журналістаў.

Самае незвычайнае, што ў Кастрычніцкім РАУС знаходзяцца нават два журналісты БЕЛТА!

Апроч таго СМІ паведамляюць пра шматлікія затрыманні журналістаў у Гродне і Віцебску. Гэта Марына Харэвіч, Сяргей Людкевіч, Дар'я Спявак, Зміцер Казакевіч і Вячаслаў Лазараў.

Карэспандэнты Еўрарадыё ў дадзены момант чакаюць новай акрэдытацыі ад МЗС і не могуць працаваць на масавых мерапрыемствах. Калі вы сталі сведкай чагосьці цікавага, знялі захапляльнае відэа ці ўдалае фота і хочаце ім падзяліцца — дасылайце ў телеграм на @euroradio_minsk. Мы ніколі не раскрываем свае крыніцы, калі яны самі нас пра гэта не папросяць.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядомыя імёны як мінімум 24 затрыманых. Вось як выглядае спіс на дадзены момант:

У Мінску масава затрымліваюць беларускіх і замежных журналістаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі