Ужо тыдзень у Беларусі афіцыйна фіксуюць менш за 200 новых выпадкаў COVID-19

Ужо тыдзень у Беларусі афіцыйна фіксуюць менш за 200 новых выпадкаў COVID-19

Па стане на 15 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 443 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 174 больш, чым суткі таму, учора прырост склаў 155. 

Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам ужо тыдзень афіцыйна не перавышае 200 чалавек за суткі. 

За час пандэміі памерлі 480 пацыентаў з каранавірусам (+6).

Вылечыліся і былі выпісаныя 56 379 чалавек (+574).

За час пандэміі было праведзена 1 151 734 тэсты (+7038).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі