Усяго два чалавекі папрасілі Савіных дапамагчы расследаваць дзеянні сілавікоў

Савіных на сустрэчы з выбаршчыкамі ў верасні 2020-га / Еўрарадыё
Савіных на сустрэчы з выбаршчыкамі ў верасні 2020-га / Еўрарадыё

З верасня 2020 года толькі два чалавекі звярнуліся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Андрэя Савіных з просьбай дапамагчы з расследаваннем дзеянняў беларускіх сілавікоў.

— Было толькі два званкі, два кантакты. Усяго толькі два чалавекі выходзілі на мяне з просьбай высветліць, як бы мы маглі ўзаемадзейнічаць, — расказвае дэпутат Еўрарадыё. — Я ім растлумачыў. Але ў выніку ніякіх пісьмовых зваротаў з выкладаннем усіх фактаў і абставін не было.

Чаму? Магчыма, працэдура звароту складаная і гэта магло адпудзіць людзей ад далейшага ўзаемадзеяння з дэпутатам?

— Ніякай спецыяльнай працэдуры, — кажа Савіных. — Садзішся, у адвольнай форме запаўняеш зварот на імя дэпутата, выкладаеш абставіны. Ну і прыкласці дакументы, з якіх было б зразумела, як ішла справа. Я заўсёды гатовы падтрымаць такі зварот сваім дэпутацкім запытам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі