Уся Лацінская Амерыка па-суседску дапаможа Венесуэле з прадуктамі

Міністры замежных спраў 12 паўднёваамерыканскіх краін, якія сабраліся на сустрэчу ў Каракасе, паабяцалі Венесуэле дапамагчы змягчыць дэфіцыт прадуктаў, лекаў і тавараў першай неабходнасці. Савет паўднёваамерыканскіх нацый дамовіўся з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурай аб пастаўцы тавараў, якія зніклі з паліцаў мясцовых крамаў.

З-за дэфіцыту расце незадаволенасць насельніцтва — людзі ўсё часцей выходзяць на антыўрадавыя дэманстрацыі, якія выліваюцца ў гвалт.

У бліжэйшыя дні міністры краін Савету сустрэнуцца з лідарамі венесуэльскай апазіцыі і чальцамі ўраду, каб атрымаць гарантыі мірных і свабодных выбараў, якія пройдуць у Венесуэле сёлета. Галасаванне намечанае на другую палову гэтага года, аднак лідар апазіцыі Энрыке Капрылес лічыць, што ўлады могуць яго адмяніць.

Прэзідэнт Нікалас Мадура ў сваю чаргу абяцае, што выбары пройдуць, як і было намечана. Нядаўна ён абвінаваціў Злучаныя Штаты ў змове супраць свайго ўраду, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі