Усэйн Болт стаў самым хуткім чалавекам не толькі на зямлі, але і ў космасе
![Усэйн Болт стаў самым хуткім чалавекам не толькі на зямлі, але і ў космасе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-09-12t133749z_992529613_rc1b2f0bfb30_rtrmadp_3_france-bolt-zero-gravity.jpg.webp?itok=w5tgBz_E)
Усэйн Болт стаў самым хуткім чалавекам не толькі на зямлі, але і ў космасе. Ён выйграў забег у бязважкасці. Спаборніцтва праходзіла ў мадыфікаваным самалёце Airbus Zero-G, які выкарыстоўваецца для навуковых даследаванняў. Падчас палёту на ім была ўтворана бязважкасць. Спартсмен спаборнічаў з двума астранаўтамі.
Болт — славуты спартсмен з Ямайкі, васьміразовы алімпійскі чэмпіён і 11-разовы чэмпіён свету. Яму 32 гады. Сваю прафесійную спартыўную кар'еру скончыў у 2017 годзе.