Усе, хто патрапіў на дошку гонару, атрымаюць грошы (відэа)

У адпаведнасці з указам кіраўніка краіны, на ёй сабраныя 62 прадстаўнікі абласцей, раёнаў і арганізацый Беларусі. Сярод рэгіёнаў лідарамі мінулага года сталі Мінская і Гродзенская вобласці, а таксама Рэчыцкі, Мазырскі і Маладзечанскі раёны.

У спісе лаўрэатаў як цяжкавагавікі айчыннай прамысловасці — Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання, так і невялікія арганізацыі — бальніцы, крамы і нават дзіцячая музычная школа.


Практыка ўнясення лепшых на Дошку гонару была адроджаная ў нашай краіне 13 гадоў таму. Акрамя маральнага заахвочвання, усе лаўрэаты атрымаюць грашовыя прэміі, інфармуе Першы тэлеканал.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі