Урад вырашыў правесці ў "Мінск-Арэне" рэспубліканскі выпускны для 11-класнікаў

Урад вырашыў правесці ў "Мінск-Арэне" рэспубліканскі выпускны для 11-класнікаў

Рэспубліканскае свята "Апошні званок" для выпускнікоў 11-х класаў пройдзе 30 траўня ў "Мінск-Арэне". Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, паведамляе прэс-служба ўрада.

Старшынёй аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні "Апошняга званка" прызначаны міністр адукацыі Ігар Карпенка. У склад камітэта ўвайшлі прадстаўнікі Мінадукацыі, Мінкультуры, Мінгарвыканкама, а таксама намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, прадстаўнік тэлеканала "Беларусь 1", міліцыянты і транспартнікі.

Дарэчы, летась школу закончылі больш за 57 тысяч 11-класнікаў (з іх 9 тысяч — у Мінску), нагадвае tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі