Урад не гарантуе з’яўленне ў крамах малочных прадуктаў для дыябетыкаў

Беларускі ўрад прыняў рашэнне аб зацвярджэнні асартыментнага пераліку малочнай прадукцыі, запатрабаванай на спажывецкім рынку Мінску і абавязковай для пастаяннай наяўнасці ў гандлёвай сетцы.
Абласному і сталічнаму кіраўніцтву даручана забяспечыць бесперабойную пастаўку малочнай прадукцыі ў гандлёвую сетку Мінску згодна з гэтым пералікам.

Як стала вядома Еўрарадыё, у пераліку не канкрэтызуюцца найменні тавараў згодна з утрыманнем тлушчу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве гандлю.

“Для кожнай крамы ёсць абавязковы мінімальны асартыментны пералік. Там ідуць ўзбуйненыя групы тавараў. Напрыклад, малако — 2-3 найменні. Але якое малако, напрыклад, згодна з утрыманнем тлушчу, не канкрэтызуецца. А ўвогуле, сёння ў нас вельмі мала вытворцаў прадукцыі з нізкім утрыманнем тлушчу. Прамысловасць не вырабляе гэтую прадукцыю ў тых аб’ёмах, якія нам неабходныя”.

Малочныя прадукты з нізкім утрыманнем тлушчу неабходныя для людзей, хворых на цукровы дыябет, а таксама іншыя хваробы, пры якіх нельга ўжываць прадукты з высокім утрыманнем тлушчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі