Упершыню з пачатку вайны ў Мікалаеў прыбыў пасажырскі цягнік

На першым цягніку з Кіева ў Мікалаеў прыехалі каля 50 пасажыраў / suspilne.media
На першым цягніку з Кіева ў Мікалаеў прыехалі каля 50 пасажыраў / suspilne.media

Упершыню з пачатку вайны ў Мікалаеў прыбыў пасажырскі цягнік. Пасля поспехаў УСУ на поўдні і вызвалення Херсона ва Украіне вырашылі аднавіць чыгуначнае злучэнне паміж Кіевам і Мікалаевам. На першым цягніку прыбылі каля 50 пасажыраў, паведамляе рэсурс "Суспільне".

"Прадалі дзевяць плацкартных і сем купэйных квіткоў. Таксама чыгуначнікі ехалі, замежныя журналісты і арганізаваныя групы валанцёраў — "Медыкі без межаў" і "World Central Kitchen", — расказаў начальнік цягніка Багдан Стаднік. Адна з пасажырак валанцёр Кацярына прызналася, што для яе аднаўленне руху цягнікоў у Мікалаеве — гэта сімвал перамогі.

Цягнік Кіеў-Мікалаеў будзе курсіраваць па цотных чыслах са сталіцы і па няцотных — з Мікалаева. Білеты ўжо ў продажы.

Расіяне абстрэльвалі Мікалаеў з першых дзён вайны, але так і не змаглі яго захапіць. У сакавіку 2022 года за адпор ўварванню Расіі Мікалаеў быў узнагароджаны званнем горад-герой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі