Уначы ў Мінску адбыліся бойкі паміж расійскімі заўзятарамі і беларусамі

Паводле яго слоў, бойкі адбыліся "на фан-зоне на Нямізе". Неўзабаве туды прыехалі да 15 АМАПаўцаў, але ўдзельнікаў боек ужо не было — разбегліся. Міліцыянеры сталі глядзець на людзей, якія стаялі побач. Яны звярнулі ўвагу на Семяненку, які размаўляў па-беларуску з групай хлопцаў. Спачатку праверылі дакументы, а пасля сказалі: "Хадзем з намі". Адзін з АМАПаўцаў сказаў, што затрымліваюць за "дробнае хуліганства", нібыта, хлопец мацюкаўся.



Як інфармуе сайт pyx.by, людзі, якія прысутнічалі на месцы падзеяў, пачалі абараняць Мікіту Семяненку, тлумачыць, што да бойкі ён дачынення не меў. Паводле Семяненкі, яго абаранялі прыкладна 10 чалавек, якія не спалохаліся, што і іх забяруць у пастарунак (такія пагрозы гучалі). Высвятленне сітуацыі цягнулася прыкладна гадзіну. У выніку, міліцыянеры вярнулі хлопцу дакументы і сказалі, каб на гэтай фан-зоне яго больш не бачылі.
 

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі