Вы тут

"Хлопец з бензапілой" напаў на кантралёраў ў шклоўскай калоніі

Фота: БЕЛТА

Уладзіслаў Казакевіч напаў на кантралёраў ў шклоўскай калоніі №17, дзе ён адбывае пакаранне. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў МУС Беларусі.

Падрабязнасці распавёў афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч. Па яго словах, 12 кастрычніка каля 10.40 Казакевіча выводзілі на шпацыр. Падчас стандартнай працэдуры надгляду спрацаваў металадэтэктар ў раёне яго левага рукава. Асуджанаму прапанавалі здаць забаронены прадмет. "Але ён, не выканаўшы патрабавання вайсковага нарада, правай рукой выхапіў з рукава самаробны нож і паспрабаваў напасці на супрацоўніка адміністрацыі калоніі. Дзякуючы прафесійным, разумным дзеянням начальніка вайсковага нарада кантралёраў, старшага кантралёра ўзвода кантралёраў 4-й асобнай стралковай роты 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 6713 прапаршчыка Аляксея Кузана і асабістага складу вайсковага нарада асуджаны Уладзіслаў Казакевіч быў абяззброены", — паведаміў Шалькевіч.

Казакевіч вядомы як "хлопец з бензапілой". Год таму, 8 кастрычніка ён з бензапілой і сякерай напаў на наведнікаў і супрацоўнікаў гандлёвага цэнтра "Еўропа" ў Мінску. Пры яго нападзе загінула адна жанчына, дзве былі параненыя. Спыніць нападніка ўдалося з дапамогай наведнікаў гандлёвага цэнтра. 

На момант злачынства Казакевіч быў непаўналетнім — яму споўнілася толькі 17 гадоў. Таму суд прызначыў яму максімальна магчымае пакаранне — 15 гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён мусіць выплаціць пацярпелым больш за 220 тысяч рублёў. 

На судзе стала вядома, што Казакевіч раней праходзіў лячэнне ў Рэспубліканскай псіхіятрычнай лякарні ў Навінках. 

Як распавядалі бацькі Казакевіча "Белсату", амаль з першага дня ў калоніі хлопец трапіў у штрафны ізалятар і амаль не выходзіць адтуль.  

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі