Вы тут

Маці "хлопца з бензапілой" заяўляе, што з сына ў турме здзекуюцца

Уладзіслаў Казакевіч. Фота: tut.by

З Уладзіслава Казакевіча, асуджанага за напад з бензапілой у мінскім гандлёвым цэнтры, здзекуюцца ў магілёўскай турме №4. Пра гэта заявіла маці асуджанага Вольга Мажэйка. Праверкай яе слоў заняўся Следчы камітэт, паведамляе Mspring.online. Тэрмін праверкі працягнуты да 6 кастрычніка. 

Па словах маці, у дачыненні да Казакевіча пастаянна ўжываюць фізічную сілу. У траўні 2018-га яго пасадзілі ў карцар турмы №4, дзе яму даводзілася трываць холад, сырасць і цвіль. Як гаворыцца ў скарзе ў пракуратуру, Казакевіч грэўся падчас прагулак на вуліцы, бо тэмпература звонку была вышэйшая за тэмпературу ў камеры. Як заяўляе Мажэйка, ад умоў утрымання ў яе сына распухлі ногі. 

За забойства падчас нападу ў гандлёвым цэнтры "Еўропа" Казакевіч быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі. Падчас адбыцця пакарання яго асудзілі яшчэ на 22 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму — за замах на супрацоўнікаў калоніі. Гэтыя два тэрміны не складаюцца.