Мінскі эксперт-псіхіятр: “Хлопец з бензапілой” не мае шызафрэніі

Мінскі эксперт-псіхіятр: “Хлопец з бензапілой” не мае шызафрэніі

Мінскі эксперт-псіхіятр Юлія Лісіцына, якая ўваходзіла ў склад камісіі па ацэнцы стану “хлопца з бензапілой” Уладзіслава Казакевіча, дала паказанні на судовым працэсе па справе аб нападзе ў калоніі. Паводле эксперта, Казакевіч мае змяшанае разладжанне асобы, а ўсе яго дзеянні не падпадаюць пад прыкметы шызафрэніі. Жаданне забіваць людзей спецыяліст называе асаблівасцю сістэмы каштоўнасцяў падсуднага. У яго няма распаду асобы, характэрнага для шызафрэніі, і ён здольны адказваць за свае ўчынкі.

Уладзіслава Казакевіча, які атрымаў 15 гадоў калоніі за напад у гандлёвым цэнтры “Еўропа”, судзяць за напад на супрацоўнікаў шклоўскай калоніі. Працэс адбываецца ў Магілёве. Цяпер хлопцу пагражае 25-гадовы тэрмін або пажыццёвае зняволенне. Абарона падсуднага, а таксама расійскі эксперт-псіхіятр Анатоль Крывашэеў, якога выклікалі ў суд для паказанняў, сцвярджаюць, што Казакевіч мае цяжкое псіхіятрычнае захворванне і яго трэба лекаваць, а не трымаць у калоніі. Аднак беларускія эксперты, якія непасрэдна назіралі хлопца і размаўлялі з ім, настойваюць, што іх даследаванне больш поўнае, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі