Уладзіміра Асіпенку не адпусцілі на пахаванне дзядзькі

Уладзіміра Асіпенку, затрыманага ў Ваўкавыску 8 лютага, не адпусцілі на пахаванне дзядзькі, які з'яўляецца яго адзіным сваяком па лініі бацькі. Пра гэта паведаміла дачка У.Асіпенкі Людміла.
Дзядзька Уладзіміра Асіпенкі памёр 23 красавіка. Сваякі звярнуліся да следчага зпросьбай адпусціць вязня на пахаванне, але той адмовіў, спаслаўшыся на тое, што ў СІЗА няма канвою.

Юрый Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага. Санкцыю на затрыманне і вобыск у іх кватэрах даў пракурор Гродзенскай вобласці. 18 лютага ўсім тром было прад'яўлена абвінавачанне па арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі