Уладзімір Самсонаў прайграў 13-гадоваму японскаму вундэркінду. Відэа

Уладзімір Самсонаў прайграў 13-гадоваму японскаму вундэркінду. Відэа

Вядомы беларускі спартсмен 41-гадовы Уладзімір Самсонаў прайграў 13-гадоваму японскаму вундэркінду Тамакадзу Харымота — 3:4 (4:11, 11:9, 5:11, 11:9, 11:8, 5:11, 8:11). Матч на турніры па настольным тэнісе ў Кітаі скончыўся сапраўднай сенсацыяй. “Так, ён гуляе добра, асабліва для свайго ўзросту, — цытуе словы Самсонава “Прессбол”. — У мяне было некалькі шанцаў, але ў хлопца вялікі патэнцыял. Я не ўспрымаю яго як маленькага хлопчыка, таму што я ведаю, што ён вельмі моцны гулец, ён прабіўся у чвэрцьфінал чэмпіянату свету. Ён гулец топ-узроўню”.

У японца гэта не першая перамога над вядомымі гульцамі. Яго называюць самым таленавітым тэнісістам. У рэйтынгу ён пакуль займае 39-е месца. Уладзімір Самсонаў на 12-м радку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі