Уладыка Філарэт у Баранавічах выраўняе колькасць цэркваў і касцёлаў

У суботу раніцай у цэнтры Баранавічаў, адбудзецца асвячэнне праваслаўнага храма. У выніку колькасць касцёлаў і праваслаўных цэркваў у горадзе
выраўнялася – зараз іх па 3. Магчыма, з гэтай нагоды Баранавічы наведае
мітрапаліт Філарэт.

Адзначым, што царква адноўленая на месцы знішчанага ў 1940-я гады бальшавікамі храма.


Алесь Літоўчык
, Еўрарадыё, Баранавічы