Улады Венесуэлы абвінавацілі хакераў у маштабным адключэнні электрычнасці

Улады Венесуэлы абвінавацілі хакераў у маштабным адключэнні электрычнасці

Улады Венесуэлы тлумачаць маштабнае адключэнне электрычнасці ў краіне хакерскай атакай на аўтаматычную сістэму кіравання. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт па сувязі і культуры Хорхе Радрыгес у эфіры нацыянальнага тэлебачання.

Паводле словаў высокага чыноўніка, электразабеспячэнне атрымалася аднавіць на поўдні і ўсходзе Венесуэлы. Таксама Радрыгес намякнуў, што да хакерскай атакі маюць дачыненне Злучаныя Штаты, і ў якасці доказу прывёў твіт сенатара Марка Рубіа, які паведаміў аб адмове запасных генератараў у аэрапортах да таго, як пра гэта было абвешчана афіцыйна.

Тым часам лідар апазіцыі Хуан Гуйдо, які ў студзені абвясціў сябе часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы, напісаў у Твітэры, што ніхто не верыць ілжывым абвінавачанням уладаў у сувязі з адключэннем святла — “ад ігуан да “кібератакі”.

Праблемы з электразабеспячэннем у Венесуэле здарыліся пасля спынення гідраэлектрастанцыі ў Гуры. Прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што супраць краіны вядзецца “электрычная вайна”. Святло знікла на 80% тэрыторыі Венесуэлы, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі