Улады расказалі пра "велізарную праблему" з недахопам настаўнікаў у Мінску

Беларуская школа / 1prof.by
Беларуская школа / 1prof.by

Кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у эфіры дзяржканала расказаў аб недахопе настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў у дзіцячых садах у беларускай сталіцы.

"Сёння ў Мінску ёсць велізная праблема забеспячэння спецыялістамі, — прызнаўся Кухараў. — У першую чаргу гэта дзіцячыя дашкольныя ўстановы (больш за 450 вакансій), а таксама больш за 50 вакансій настаўнікаў пачатковых класаў".

Але, упэўнівае кіраўнік Мінгарвыканкама, улады ведаюць, як вырашыць праблему. Яны збіраюцца павялічыць набор навучэнцаў у Мінскі гарадскі педагагічны каледж. З 2022 па 2024 год установа будзе прымаць да 460 чалавек, што амаль у 2,5 больш, чым цяпер. Гэта дапаможа забыцца на дэфіцыт настаўнікаў і выхавацеляў у Мінску, упэўнены Кухараў.

Праўда, ці захоча моладзь масава ісці ў сістэму адукацыі пры ўзроўні заробкаў і ідэалагічным складніку цяперашніх школ і дзіцячых садкоў? 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі