Улады Гродзенскай вобласці знялі абмежаванні на продаж алкаголю

Улады Гродзенскай вобласці знялі абмежаванні па часе продажу спіртных напояў, піва і слабаалкагольных напояў. У сувязі з гэтым мясцовая міліцыя прымае папераджальныя меры, каб забяспечыць ахову правапарадку, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці. .

Нагадаем, раней абмежаванні на начны продаж алкаголю былі знятыя ў Мінску і Гомелі. Як чакаецца, на такі ж крок пойдуць улады і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Краіна, дзе п’юць больш за 8 літраў, вымірае. У Беларусі п'юць па 14 літраў

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі