Улады далі памяшканне пад з’езды Партыі БНФ і Еўрапейскаму кангрэсу

20 чэрвеня ў ДК МАЗа пройдзе агульны сход актыву Партыі БНФ, а 21 чэрвеня ў ДК МТЗ адбудзецца Кангрэс еўрапейскіх сіл “За еўрапейскія каштоўнасці”. Адміністрацыі абодвух дамоў культуры сёння далі згоду.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў арганізатар кангрэсу Мікалай Статкевіч. Партыя БНФ плануе вызначыць стратэгічныя накірункі падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў і назваць партыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты.

А на кангрэсе еўрапейскіх сіл плануецца зацвердзіць стратэгію дэмакратызацыі Беларусі, дэкларацыю еўрапейскага выбару і абмеркаваць будучыя прэзідэнцкія выбары.

“Мяркуецца, што там будуць падведзеныя вынікі вылучэння і прэзентацыя патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Каб гэта не набыло характар смешны, некіруемы, бо кожны кандыдат захоча нешта сказаць, правам вылучэння будзе валодаць пэўная колькасць кандыдатаў Кангрэса”, — патлумачыў Мікола Статкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі