Улада і грамадзянская супольнасць правялі сустрэчу з жыхарамі Мастоў (фота)

29 красавіка ў Мастах адбылася сустрэча кіраўніцтва Мастоўшчыны і прадстаўнікоў руху "За Свабоду" з жыхарамі Чыгуначнага раёна горада. У мерапрыемстве ўзяло удзел каля 100 жыхароў гэтага раёна. Прычынай для сустрэчы паслужыў падрыхтаваны рухам „За свабоду” зварот 230 грамадзян з патрабаваннем вырашыць праблемы рамонту дарог і асвятлення Чыгуначнага раёна Мастоў.

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, тыдзень таму прадстаўнікі Руху "За Свабоду" дамагліся спачатку касметычнага, а затым і капітальнага рамонту адной з дарог за добраўпарадкаванне якой падпісаліся людзі.

29 красавіка на сустрэчы прысутнічаў старшыня Мастоўскага райвыканкаму Аляксей Шафарэвіч, намеснік старшыні райвыканкаму па пытаннях будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Снітко, дэпутат Мастоўскага райсавета ад Чыгуначнай выбарчай акругі Віктар Шкляр, рэгіянальны каардынатар руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк.



Людзей цікавіла вырашэнне пытанняў, выкладзеных у звароце, газіфікацыя Чыгуначнага раёна, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, змяншэнне напалову заробкаў на асноўных мастоўскіх прадпрыемствах, адсутнасць у мікрараёне лазні, беднасць асартыменту прадуктаў ў мясцовай краме.

Прадстаўнікі мясцовай улады паабяцалі разгледзець гэтыя пытанні.  У сваю чаргу сябра Руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк паабяцаў і надалей дамагацца вырашэння тых праблем і падзякаваў людзям за падтрымку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі