Ул. Лабковіч: "Партыю могуць зачыніць за няправільна пастаўленую коску"

Беларускія апазіцыйныя партыі атрымалі зварот Міністэрства юстыцыі, у якім чыноўнікі просяць іх патлумачыць удзел у вулічнай акцыі 28 верасня.
Нагадаем, увечары ў нядзелю некалькі сотняў чалавек наладзілі мітынг на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы, яны патрабавалі новых, свабодных выбараў. Аднак апазіцыйныя партыі не прымалі рашэння аб удзеле сваіх сяброў у гэтай акцыі, людзі маглі пайсці на плошчу і самастойна. Адказны сакратар Партыі БНФ, юрыст Уладзімір Лабковіч лічыць, што да звароту Мінюста трэба адносіцца з усёй сур'ёзнасцю:

"У нас можна зачыніць партыю за няправільна пастаўленую коску на працягу двух тыдняў, маючы тую судовую сістэму і такое Міністэрства юстыцыі, якія мы маем".


Лабковіч кажа, што ўлады могуць пайсці на знішчэнне палітычных партый - "апошняй легальнай нішы, якая ёсць у краіне". Для гэтага, на яго думку, могуць быць выкарыстаныя самыя разнастайныя падставы:

Уладзімір Лабковіч: "Я не выключаю, што гэта працяг пастаяннага ціску на палітычныя партыі. Канкрэтна гэты выпадак можа выліцца ў папярэджанне, а можа перарасці і ў прыпыненне дзейнасці палітычных партый. Ці нават у іх ліквідацыю".

Прыгадаем, што раней Мінюст цікавіўся законасцю вывешвання бел-чырвона-белага сцягу на будынку, дзе месціцца офіс Партыі БНФ, і справа гэтая можа таксама быць узнятая ў любы момант. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі