Украінскія вайскоўцы адбілі новую атаку на аэрапорт Данецку (відэа)

Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць, што агонь вёўся з раёна Азотнага, у кірунку аэрапорта і Курахава. Баевікі сцягнулі да аэрапорту браніраваную тэхніку, у тым ліку — танкі, перадае УНІАН.

Падраздзяленні АТА паспяхова адбілі ўсе атакі. “Нашы толькі што адбілі чарговую атаку ў данецкім аэрапорце. Ішлі 5 танкаў з гораду і яшчэ два з тылу, але нашы іх сустрэлі з “раскрытымі абдымкамі”. Баевікі вымушаныя былі адысці”, — піша ў сваім Фэйсбуку журналіст Аксана Каваленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі