Украінскія памежнікі адбілі атаку на прапускны пункт Марынаўка

Пра гэта інфармуе ТСН са спасылкай на дарадцу Міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанку. Акрамя таго, украінскія сілавікі знішчылі вайсковую тэхніку баевікоў — адзін аўтамабіль "Урал", два аўтамабілі "КамАЗ" і адзін БТР.



Нагадаем, што ў чацвер каля 16-й гадзіны група ўзброеных баевікоў з боку Расіі атакавала прапускны пункт "Марынаўка". На дапамогу памежнікам прыйшла наземная падтрымка ад атрада памежнай службы і Узброеных сіл Украіны, а таксама авіяцыя. Сумеснымі намаганнямі украінскім вайскоўцам удалося адбіць атаку нападнікаў — частка баевікоў збегла ў бок Расіі. Баевікі не змаглі прарвацца на Данеччыну.



Фота — ru.tsn.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі