Украінскія карыстальнікі «ЖЖ» пашыраюць акцыю «Талерка Салідарнасці»

Сярод украінскіх карыстальнікаў «Жывога журналу» пашыраецца акцыя «Талерка Салідарнасці». Яны пашыраюць малюнак спадарожнікавай антэны, якая перадае сігналы, з такім тэкстам: «Я паставіў гэтую талерку, каб перадаць сігнал салідарнасці ў Беларусь, краіну, дзе ўлады забараняюць спадарожнікавае тэлебачанне».
16 чэрвеня каля беларускай амбасады ў Кіеве ініцыятыва «Салідарнасць» ладзіць акцыю пратэсту «супраць брутальнага парушэння беларускімі ўладамі права на доступ да інфармацыі і свабоды слова».

Украінскія актывісты рыхтуюць тэатралізаваную дзею, у якой прадэманструюць, як у Беларусі праходзіць змаганне з незалежным тэлебачаннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі