Украінскі ўрад рыхтуе рашэнне аб прыпыненні авіязносінаў з Беларуссю

Украінскі ўрад рыхтуе рашэнне аб прыпыненні авіязносінаў з Беларуссю

Украінскі ўрад рыхтуе рашэнне аб прыпыненні авіязносінаў з Беларуссю. Такое даручэнне 24 траўня даў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе яго прэс-служба.

У панядзелак Зяленскі правёў нараду з удзелам прэм'ера, міністра замежных спраў, кіраўнікоў сілавых структур. Яны "прааналізавалі падзеі вакол пасажырскага самалёта  Ryanair", які 23 траўня пасадзілі ў Мінску, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Выбухнуў міжнародны скандал, ЕС рыхтуе адказ. Украіна вырашыла далучыцца.

"Улічваючы сітуацыю, якая склалася, прэзідэнт [Уладзімір Зяленскі] даручыў ураду прапрацаваць рашэнне аб спыненні прамых авіязносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь і забароне пралёта паветраным судам з украінскай рэгістрацыяй да і праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі