Украінскі міністр заяўляе пра небяспеку ўжыцця дняпроўскай вады

Пра наяўнасць патэнцыйнай небяспекі для людзей, якія жывуць побач з радыеактыўна забруджанымі тэрыторыямі, заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Украіны і па справах абароны насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы Уладзімір Шандра. Ён нагадаў, што на тэрыторыі зоны адчужэння знаходзіцца "значная колькасць радыеактыўна забруджаных земляў". А гэта стварае "рэальную і патэнцыйную небяспеку для іншых тэрыторый і насельніцтва, якія выкарыстоўваюць дняпроўскую ваду". Паводле словаў міністра, такая небяспека існуе для 30 мільёнаў чалавек.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі