Украінскі дрон закідваў беларускіх памежнікаў бульбай

Бульба / pexels.com
Бульба / pexels.com

Украінскія памежнікі скідалі з дрона бульбу на беларускі памежны нарад. Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскаму Youtube-каналу ISLND TV заявіў адзін з украінскіх памежнікаў.

У яго спыталіся наконт правакацыяў з беларускага боку. Па словах памежніка, з аэрадрома Зябраўка пад Гомелем у жніўні 2022-га запускалі ракеты па ўкраінскай тэрыторыі, а потым запускаў не было.

"Са жніўня-верасня толькі з тэрыторыі Расіі. Беларусі, мне здаецца, хтосьці зрабіў "апошняе кітайскае папярэджанне", таму з іх боку нейкіх правакацый не было", — мяркуе ўкраінец.

Таксама ён расказаў журналісту пра тролінг: украінцы скідалі з дрона на беларускі памежны нарад бульбу. Беларусы, па яго словах, рэагавалі на бульбу як на гранату і разбягаліся: "Яны ж не ведаюць, што гэта бульба ляціць на іх. Яна ж для іх святая, мы думалі, будуць падаць на калені хвалу спяваць бульбе. Але разбягаліся".

Таксама памежнік заявіў, што непрыстойных жэстаў яны беларускім калегам не паказвалі.

Раней Памежны камітэт Беларусі неаднаразова скардзіўся на ўкраінскіх памежнікаў: маўляў, запускаюць дроны, вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, паказваюць непрыстойныя жэсты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі