Украінская авіяцыя разбамбіла бронецягнік баевікоў у Славянску

У іх рабіліся байніцы для стральбы. Як паведамляе УНІАН, украінская армейская авіцыя нанесла ўдар па "бронецягніку". У выніку, ён быў пашкоджаны і выехаць "для выкарыстання ў дыверсійна-тэрарыстычных акцыях" не змог.



Нагадаем, у панядзелак у Славянску ідуць жорсткія баі. З боку ўкраінскіх сілавікоў 4 чалавекі загінулі, 30 параненыя. Страты з боку баевікоў невядомыя. Вядома, што ў раёне Славянска іх дзейнічае каля 1500 чалавек. У баях выкарыстоўваецца бронетэхніка, мінамёты, кулямёты. Ёсць ахвяры сярод мясцовага насельніцтва.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі