Украінка нелегальна прывяла ў Беларусь сям'ю з Афганістана

У Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці ў аўторак, 14 ліпеня, беларускія памежнікі затрымалі групу нелегалаў з 7 чалавек. Яны зайшлі на тэрыторыю нашай краіны на 150 метраў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, грамадзянка Украіны нелегальна перавяла праз мяжу цэлую сям'ю афганцаў — бацькоў і іх чацвярых дзяцей. Яны збіраліся патрапіць у ЕС "з мэтай паляпшэння ўмоваў жыцця". Цяпер жа грамадзяне Афганістана звярнуліся ў кампетэнтныя органы, яны хочуць атрымаць статус уцекачоў.

Учора ў Гродзенскім раёне беларускія памежнікі затрымалі 20-гадовага грамадзяніна Самалі, які спрабаваў нелегальна перайсці ў Польшчу "да сяброў". У Ашмянскім раёне не паспелі нелегальна перайсці мяжу двое грамадзян Грузіі. Цяпер іх чакае дэпартацыя.

Здымак з архіву. Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі