Украінец у Брэсце чапляўся да 8-гадовай дзяўчынкі, а потым збег у Расію

Міліцыя Брэста шукала яго па падазрэнні ў педафіліі. Як інфармуе партал tut.by, мужчына быў абвешчаны ў вышук у сувязі з асабліва цяжкім злачынствам, учыненым на тэрыторыі Брэста. У канцы сакавіка на яго пачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй.


 
Па звестках пракуратуры, злачынства было ўчыненае 22 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры моладзевай творчасці. Ахвярай стала васьмігадовая дзяўчынка, якая займалася ў адным з гурткоў ўстановы. Мужчына сустрэў незнаёмую дзяўчынку ля ўваходу ў будынак, паднёс яе рэчы і дапамог пераапрануцца. Пасля гэтага ён адвёў дзяўчынку на лесвічную пляцоўку трэцяга паверха і згвалтаваў яе.



Паведамляецца, што раней мужчына быў судзімы за злачынства супраць палавой недатыкальнасці непаўналетняй.



Фота — crime.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі